- Аарон Бекер (1905—1995) — ізраільскі прафсаюзны дзеяч. Дэпутат Кнэсета.
- Таццяна Сяргееўна Берлін (нар. 1977) — беларуская шахматыстка
- Ісраэль Хаім Білецкі[he] (1914—1992) — ізраільскі паэт, літаратурны крытык.
- Баляслаў Бохвіц (1907—1995) — польскі вучоны.
- Багдан Дрождж (1926—2009) — польскі вучоны.
- Аляксандр Міхайлавіч Капіроўскі (нар. 1951) — савецкі і расійскі мастацтвазнаўца. Кандыдат педагагічных навук, прафесар
- Роберт Ісакавіч Каплан-Інгель (1884—1951) — архітэктар і гісторык навукі.
- Уладзімір Дзмітрыевіч Карлаў (нар. 1946) — заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны. Доктар тэхнічных навук, прафесар[1].
- Сяргей Віктаравіч Касцюк (нар. 1977) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне высокамалекулярных злучэнняў.
- Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч (1919—2001) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
- Ягор Васільевіч Клюка (нар. 1995) — беларускі валейбаліст.
- Віктар Уладзіміравіч Краснапрошын (нар. 1947) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай кібернетыкі, тэарэтычных асноў інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (2008), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (2008).
- Яўген Мікалаевіч Мачульскі (1922) — савецкі матэматык.
- Канстанцін Мікалаевіч Меярэвіч (нар. 1936) — акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыі вытворчасці, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі менеджменту, заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі.
- Бецалель Шахар (іўр.: בצלאל שחר) (1907—1975) — ізраільскі пісьменнік. Дырэктар культурна-асветніцкага цэнтра Гістадрута.
- Самуэль Эпстайн[en] (1919—2001) — канадскі геахімік.