адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікалі́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ліпаўка.
Вялікаліпаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Хоцімскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Ліпаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 637 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вялікаліпаўскі (Ліпаўскі) сельсавет у складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікая Ліпаўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Елавецкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. 7 сакавіка 1975 года вёскі Вялікая Ліпаўка і Малая Ліпаўка зліліся ў адну вёску — Ліпаўку. 28 снежня 2018 года скасавана вёска Гаўрылоўка[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 832 чалавекі[3], з іх 89,8 % — беларусы, 9,3 % — рускія, 0,5 % — армяне, 0,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 637 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.