Вялікі Крамлёўскі палац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі Крамлёўскі палац, адзін з палацаў Маскоўскага Крамля. Пабудаваны ў 1838—1849 гадах па загаду імператара Мікалая I групай рускіх архітэктараў пад кіраўніцтвам К. А. Тона (М. І. Чычагоў (руск.) (бел., Ф. Ф. Рыхтэр (руск.) (бел., П. А. Герасімаў (руск.) (бел., В. А. Бакараў (руск.) (бел., М. А. Шохін (руск.) (бел.[1]).
Палац | |
Вялікі Крамлёўскі палац | |
---|---|
руск.: Большой Кремлёвский дворец | |
| |
55°45′00,58″ пн. ш. 37°36′56,34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Масква |
Архітэктурны стыль | Маскоўскі гістарызм |
Архітэктар | К. А. Тон |
Заснавальнік | Мікалай I |
Дата заснавання | 1838—1849 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710353025№ 7710353025 |
Сайт | kreml.ru/en/main/kremlin… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня палаца складае 125 метраў, вышыня — 47 метраў; агульная плошча складае каля 25 000 м². Ансамбль палаца ўключае ў сябе Церамны палац (руск.) (бел., дзевяць цэркваў (з 14, 16, 17 стагоддзяў), вестыбюль і каля 700 пакояў. Будынак палаца ўтварае прастакутнік з унутраным дваром. Пяць залаў палаца (Георгіеўская, Уладзімірская, Аляксандраўская, Андрэеўская (руск.) (бел. і Екацярынінская), названыя па імені ордэнаў (руск.) (бел. Расійскай імперыі, у цяперашні час выкарыстоўваюцца для дзяржаўных і дыпламатычных прыёмаў і афіцыйных цырымоній, а сам палац з’яўляецца параднай рэзідэнцыяй Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.