Вяселле ў Кане
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вяселле ў Кане ці Вяселле ў Кане Галілейскай — евангельскі эпізод, ператварэнне вады ў віно на вяселлі ў Кане Галілейскай або Вяселле ў Кане з'яўляецца першым цудам Ісуса ў Евангеллі ад Яна. Згодна біблейскага апавядання, Ісус і Яго Маці былі запрошаны на вяселле, а калі віно скончылася, Ісус здзяйсняе цуд, ператварыўшы ваду ў віно. Дакладнае месцазнаходжанне Каны стала прадметам дыскусій сярод біблейскіх навукоўцаў і археолагаў; некалькі вёсак у Галілеі з'яўляюцца кандыдатамі на гэтае месца.