From Wikipedia, the free encyclopedia
Відукінд Карвейскі (каля 925-пасля 973) — нямецкі гісторык, выхадзец са свецкіх саксонскіх феадалаў; атрымаў класічную адукацыю, манах бенедыкцінскага Карвейскага кляштара ў Вестфаліі.
Відукінд Карвейскі | |
---|---|
ням.: Widukind von Corvey | |
Дата нараджэння | каля 925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 973[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Відукінд Карвейскі — аўтар хронікі «Дзеянні саксаў» (лац.: Res gestae saxonicae) у 3 кнігах, у якой, імкнучыся праславіць подзвігі саксаў і іх каралёў, выкладае на аснове старых саг, песень, паданняў, антычных і сярэдневяковых крыніц, уласнай дасведчанасці гісторыю саксаў і каралёў Саксонскай дынастыі (Генрыха I і Атона I). Падзеі ў «Дзеяннях…» даведзены да 967 г., пададзены звесткі па гісторыі саксона-славянскіх адносін. Гэты твор ён стварыў па просьбе дачкі Атона I, абатысы кведлінбургскай Мацільды. Гэтую хроніку затым выкарыстаў Цітмар Мерзебургскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.