From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільготныя тропікі Квінслэнда (англ.: Wet Tropics of Queensland) — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на паўночна-усходнім узбярэжжы штата Квінслэнд у Аўстраліі.
Вільготныя тропікі Квінслэнда* | |
---|---|
Wet Tropics of Queensland** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | vii, viii, ix, x |
Спасылка | 486 |
Рэгіён*** | Азіяцка-Ціхаакеанскі |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1988 г. (12 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Зона вільготных тропікаў пакрывае паўночна-усходняе ўзбярэжжа штата Квінслэнд паміж гарадамі Таўнсвіл і Куктаўн. Іх плошча — каля 894 тыс. га.
У гэтым рэгіёне вылучаюцца дзве зоны: раён мыса Трайбулэйшан і даліна ракі Дэйнтры. Першая знакамітая рэдкім спалучэннем каралавых рыфаў і выходзячых на ўзбярэжжа джунгляў. Другая з'яўляецца самым вялікім участкам Аўстраліі, дзе растуць не кранутыя чалавекам вільготныя трапічныя лясы. Часам гадавая колькасць ападкаў у гэтай мясцовасці перавышае 7000 мм.
Гэты рэгіён асабліва каштоўны тым, што ён з'яўляецца своеасаблівым «жывым летапісам» усіх асноўных этапаў эвалюцыі расліннага жыцця на планеце Зямля. Многія віды раслін, якія тут сустракаюцца, паходзяць яшчэ з тых часоў, калі Аўстралія была часткай старажытнай Гандваны. Вільготныя тропікі Квінслэнда насяляюць каля 400 відаў раслін і жывёл, палова з якіх з'яўляюцца эндэмікамі.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 486 рус. • англ. • фр. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.