Газавая пліта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Газавая пліта — кухонная пліта, працуе на прыродным газе з гарадской сеткі або на звадкаваным газе ў балонах. Пры працы з балонамі выкарыстоўваюць газавы рэдуктар. Рэгуляванне агня ажыццяўляецца рэгуляваннем патока паступаючага ў гарэлку газу. Газ праходзіць праз сапло (жыклёр), змешваецца з паветрам, атрыманая газапаветраная сумесь праз рассякальнік выходзіць праз бакавыя адтуліны і загараецца.
Распальванне ручное (крыніца адкрытага агню: запалкі, п'езаэлектрычная запальніца), убудаванае электрараспальванне). У сучасных мадэлях ёсць кантроль за выключэннем газу (калі агонь гасне, перакрываецца падача газу), тэрмастат для рэгуліроўкі тэмпературы, а таксама электронны праграматар, здольны адключаць у зададзены час духоўку і канфоркі.