Галаўны абцякальнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галаўны абцякальнік — пярэдняя частка ракеты ці самалёта. Мае форму, якая забяспечвае найменшае аэрадынамічнае супраціўленне. Галаўныя абцякальнікі таксама могуць распрацоўвацца для падводнага ці вельмі хуткага наземнага руху.
На ракетах галаўны абцякальнік складаецца з камеры, у якой утрымліваецца карысная нагрузка (напрыклад, спадарожнік), і знешняй паверхні, разлічанай на ўздзеянне высокіх тэмператур. Найбольш фундаментальныя даследаванні звышгукавых палётаў прывялі да стварэння абцякальнікаў для спускальных касмічных апаратаў і для ядзерных боегаловак.
Звычайна абцякальнікі маюць форму конусападобнага цела кручэння. Насавыя абцякальнікі самалётаў часта робяць з радыёпразрыстых матэрыялаў для змяшчэння ў іх радыёлакацыйнага абсталявання.