![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Halynka%25C5%25ADski_sielsaviet_%25E2%2580%2593_Klieck_district_%2528Belarus%2529.png/640px-Halynka%25C5%25ADski_sielsaviet_%25E2%2580%2593_Klieck_district_%2528Belarus%2529.png&w=640&q=50)
Галынкаўскі сельсавет (Клецкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Галы́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Галынка.
Галынкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Клецкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Галынка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 152 |
Плошча | 140,11 км² |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тучанскага сельсавета (3 населеныя пункты: Бабічы, Карацк, Межная Слабада)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1648 чалавек[2], з іх 60,2 % — беларусы, 34,0 % — рускія, 3,3 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1152 чалавекі[4].