![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Portrait_Hans_von_Kulmbach.jpg/640px-Portrait_Hans_von_Kulmbach.jpg&w=640&q=50)
Ганс фон Кульмбах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганс фон Кульмбах (ням.: Hans von Kulmbach; сапраўднае прозвішча Зюс, ням.: Sűss; 1476, Кульмбах — паміж 29 лістапада і 3 снежня 1522, Нюрнберг) — нямецкі мастак: жывапісец і малявальшчык для гравюр на дрэве.
Хуткія факты Ганс фон Кульмбах, Дата нараджэння ...
Ганс фон Кульмбах | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1476, 1480[1][2][…] ці 1480[3][4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1522(1522-12-03), 3 снежня 1522[3], 1522[4] ці 1 снежня 1522(1522-12-01) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, ілюстратар, архітэктурны чарцёжнік, ксілограф |
Жанр | партрэт і рэлігійнае мастацтва[d][5] |
Мастацкі кірунак | нямецкае Адраджэнне[d][6] |
![]() |
Закрыць
Вучыўся ў Якапа дэ Барбары, верагодна, займаўся затым у майстэрні Альбрэхта Дзюрэра, паслядоўнікам якога стаў пазней, працаваў у Нюрнбергу і Кракаве. Ствараў гістарычныя карціны і партрэты. Галоўныя яго творы — «Нябеснае каранаванне Багародзіцы» (алтарны абраз у царкве святога Зебальда, у Нюрнбергу), дзве бакавыя створкі трыптыха, «Святы Якім са святой Ганнаю» і «Святы Вілібранд са святым Бенедыктам» (у мюнхенскай Пінакатэцы) і «Пакланенне валхвоў» (у Берлінскім музеі).