Гарадзішчанскі сельсавет (Пінскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадзішчанскі сельсавет.
Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Гарадзішча.
Хуткія факты Гарадзішчанскі сельсавет, Краіна ...
Гарадзішчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзішча |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 571 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 3 чэрвеня 1957 года з Аснежыцкага сельсавета ў склад Гарадзішчанскага сельсавета былі перададзены вёскі Вулька, Высокае, Купяцічы, Пачапава і тэрыторыя МТС[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[2]. 15 красавіка 1985 года ў склад Парахонскага сельсавета перададзена вёска Астравічы[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4050 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,8 % — украінцы[5].