Гарбузіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарбу́зіна — шматнасенны несапраўдны ягадападобны плод кветкавых раслін, звычайна з сакаўнымі прамежкавым і ўнутраным слаямі каляплодніка (меза- і эндакарпа), плацэнтамі і тоўстым, шчыльным або цвёрдым вонкавым экзакарпам.
Ва ўтварэнні гарбузіны прымае ўдзел кветаложа. Марфалагічна гарбузіна — ніжняя паракарпная ягада.
Характэрна для агурка, гарбуза, кавуна, дыні і іншых раслін з сямейства гарбузовых.