Гвіянскае цячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гвіянскае (Карыбскае) цячэнне — цёплае цячэнне ў Атлантычным акіяне каля паўночна-ўсходніх берагоў Паўднёвай Амерыкі, галіна Паўднёвага Пасатнага цячэння. Пачынаецца ў раёне мыса Сан-Рокі (Бразілія) і цячэ на паўночны захад уздоўж берагоў Гвіяны да зліцця з Паўночным Пасатным цячэннем.
Хуткасць 1,8 — 2,3 км/гадз. Тэмпература цячэння ў сярэднім — 26-28 °C.