Геаграфія Егіпта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Егіпет — краіна на паўночным усходзе Афрыкі і паўднёвым захадзе Азіі. Мяжуе з Ізраілем, тэрыторыяй Палесціны (сектарам Газы), Суданам і Лівіяй. На поўначы абмываецца водамі Міжземнага мора, на ўсходзе — Чырвонага мора. Па тэрыторыі Егіпта праходзіць Суэцкі канал — найкарацейшы марскі шлях з Міжземнага мора ў Індыйскі акіян.
Егіпет мае пераважна раўнінны рэльеф. Большую частку Егіпта займаюць пяскі і камяністыя прасторы Сахары. Клімат трапічны пустынны, вельмі сухі і спякотны; на поўначы — міжземнаморскі. У такіх умовах яшчэ большую ролю набывае Ніл — найбуйнейшая рака, што перасяе краіну з поўдня на поўнач і стварае вялікую дэльту. Даліна Ніла — суцэльны заселены аазіс.
У краіне маюцца паклады нафты і прыроднага газу, фасфарытаў, жалезнай руды.