Генрых II (герцаг Латарынгіі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генрых II Добры (фр.: Henri II le Bon; 8 лістапада 1563 — 31 ліпеня 1624) — герцаг Латарынгіі з 1608 года. Сын Карла III і Клод Валуа, дочкі французскага караля Генрыха II і Кацярыны Медычы.
Генрых II | |
---|---|
фр.: Henri II de Lorraine | |
Нараджэнне |
8 лістапада 1563(1563-11-08)[1][2] |
Смерць |
31 ліпеня 1624(1624-07-31)[1][2] (60 гадоў) |
Род | Латарынгскі дом[1] |
Бацька | Карл III, герцаг Латарынгіі[1] |
Маці | Клод Валуа[1] |
Жонка |
1-я: Кацярына Французская 2-я: Маргарыта Мантуанская |
Дзеці | Nicole, Duchess of Lorraine[d][1][3] і Клод Франсуаза Латарынгская[d][1] |
Дзейнасць | манарх |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Добры быў жанаты двойчы. Першая жонка — Кацярына дэ Бурбон, герцагіня Альбрэ — сястра караля Генрыха IV. Вяселле адбылося 31 студзеня 1599 года. Нявесце было ўжо 40 гадоў, і ў 1604 годзе Кацярына памерла. Дзяцей у гэтым шлюбе не было.
Другая жонка — Маргарыта Ганзага, дачка мантуанскага герцага Вінчэнца I Ганзага і Элеаноры Медычы. Вяселле — 24 красавіка 1606 года ў Мантуі. Дзеці:
- Ніколь (3 кастрычніка 1608 — 23 лютага 1657), герцагіня Латарынгіі па мужы — Карле IV (развялася ў 1635)
- Клод (1612—1648), герцагіня Латарынгіі па мужы — Нікола II Франсуа.
Паколькі ў Генрыха Добрага не было сыноў, у 1625 годзе ўладу ў Латарынгіі захапіў яго малодшы брат Франсуа II, граф Вадэмон. А абедзве яго дачкі сталі пасля герцагінямі дзякуючы замужжу.