Геракл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гера́кл (стар.-грэч.: Ἡρακλῆς, лац.: Herculēs, Геркуле́с) у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — герой, сын бога Зеўса і Алкмены (руск.) (бел.[2] — жонкі фіванскага цара Амфітрыёна (руск.) (бел.. Пры нараджэнні быў названы Алкідам (Ἀλκείδης). Пазней быў вядомы як Геракл («слава Геры»).
Неаднаразова згаданы ўжо ў «Іліядзе» (II 658 і інш.).
Сярод шматлікіх міфаў пра Геракла найбольш вядомы цыкл паданняў пра 12 подзвігаў, здзейсненых на службе ў мікенскага цара Еўрысфея.
Культ Геракла быў вельмі папулярны ў Грэцыі, праз грэчаскіх каланістаў ён рана распаўсюдзіўся ў Італіі, дзе Геракл шанаваўся пад імем Геркулеса. У паўночнай сферы неба бачна сузор’е Геркулес.
Адным з нашчадкаў Геракла лічыў сябе цар Спарты легендарны Леанід. Філосафы-стоікі эліністычнай і рымскай эпохі бачылі ў героі ідэал мужнасці і дабрадзейнасці.