Герард ’т Хоафт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герард 'т Хоафт (нідэрл. Gerardus (Gerard)' t Hooft, нар. 5 ліпеня 1946, Хелдэр, Нідэрланды) — прафесар Утрэхцкага ўніверсітэта (Нідэрланды), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1999) (сумесна з Марцінусам Велтманам).
Герард ’т Хоафт | |
---|---|
нідэрл.: Gerardus (Gerard) 't Hooft | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1946(1946-07-05)[1][2] (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, педагог, прафесар, пісьменнік-дакументаліст, фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка і фізіка[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][7] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Марцінус Велтман |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Лорэнца (1986) прэмія Вольфа па фізіцы (1981) прэмія Спінозы[d] (1995) медаль Франкліна[d] (1995) Akademiepenning[d] (1999) медаль Оскара Клейна[d] (1999) прэмія ў вобласці фізікі часціц і фізікі высокіх энергій[d] (1999) прэмія Дэні Хайнемана ў галіне матэматычнай фізікі[d] (1979) ганаровы доктар Навукова-тэхнічнага ўніверсітэта Кітая[d] (2004) прэмія Марселя Гросмана[d] (2021) |
Сайт | webspace.science.uu.nl/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герард 'т Хоафт разам са сваім навуковым кіраўніком Марцінусам Велтманам распрацавалі тэорыю, якая дапамагла растлумачыць квантавую структуру электраслабых узаемадзеянняў. Гэтую тэорыю стварылі ў 1960-я гады Шэлдан Глэшау, Абдус Салам і Стывен Вайнберг, якія выказалі здагадку, што слабое і электрамагнітнае ўзаемадзеянні з’яўляюцца праявай адзінага электраслабога ўзаемадзеяння. Але прымяненне тэорыі для разліку ўласцівасцей часціц, якую яны прадказвалі, было безвыніковым. Распрацаваныя 'т Хоафтам і Велтманам матэматычныя метады рэнармалізацыі янг-мілсаўскіх палёў, як безмасавых, так і атрымаўшых масу з прычыны спантаннага парушэння сіметрыі, дазволілі прадказаць некаторыя эфекты электраслабага ўзаемадзеяння, у прыватнасці, ацаніць масы прамежкавых вектарных базонаў W ± і Z0, прадказаных тэорыяй і неўзабаве пасля гэтага адкрытых эксперыментальна. Атрыманыя значэнні добра суадносяцца з эксперыментальнымі значэннямі. Метадам Велтмана і 'т Хоафта таксама была разлічаная маса топ-кварка, эксперыментальна знойдзенага ў 1995 годзе ў Нацыянальнай лабараторыі імя Э. Фермі (Фермілаб, ЗША).