Герб Хоцімска
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Хоцімска — афіцыйны геральдычны сімвал мястэчка Хоцімска.
Апісанне: у чырвоным полі варажскага шчыта сярэбраны меч рукаяццю ўверх, злева і справа ад яго сярэбраныя клямры.
На аснове герба быў таксама створаны сцяг Хоцімска.
Герб і сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 снежня 2001 г. пад № 75.
Аўтар герба і сцяга — С. Я. Рассадзін.