From Wikipedia, the free encyclopedia
Герхард Хансен нарв.: Gerhard Henrik Armauer Hansen; 29 ліпеня 1841 — 12 лютага 1912) — нарвежскі ўрач, вядомы дзякуючы адкрыццю і ідэнтыфікацыі бактэрыі Mycobacterium leprae ў 1873 г. як агента, які выклікае лепру.
Герхард Хансен | |
---|---|
нарв.: Gerhard Henrik Armauer Hansen | |
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1912[1][2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, патолагаанатам, біёлаг |
Навуковая сфера | Лепра |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хансен нарадзіўся ў Бергене (Нарвегія) і вывучаў медыцыну ў Каралеўскім універсітэце Фрэдэрыка (у цяперашні час Універсітэт Осла). Ён прайшоў кароткую стажыроўку ў Нацыянальным шпіталі ў Хрысціяніі (Осла) і ў якасці ўрачы на Лафатэнскіх астравах.
У 1868 годзе Хансен вярнуўся ў Берген для вывучэння лепры і прыступіў да працы сумесна з экспертам у гэтай галіне Д. К. Даніэльсенам. На аснове эпідэміялагічных даследаванняў Хансен зрабіў выснову, што лепра з'яўляецца хваробай з канкрэтнай прычынай.
У 1870—1871 гг. Хансен наведаў Бон і Вену, каб атрымаць прафесійную падрыхтоўку, неабходную для доказу сваёй гіпотэзы. У 1873 годзе ён абвясціў аб выяўленні Mycobacterium leprae ў тканках ўсіх хворых, хоць ён не распазнаў іх як бактэрыі і атрымаў нязначную падтрымку. У 1879 годзе ён даў ўзоры тканак Альберту Нейсеру, які паспяхова афарбаваў бактэрыі і абвясціў пра свае высновы ў 1880 годзе, заявіўшы, што выявіў арганізм, які выклікае захворванне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.