From Wikipedia, the free encyclopedia
Глотка (лац.: pharynx) — лейкападобны канал даўжынёй 11-12 см, звернуты ўверх шырокім канцом і сплюшчаны ў пярэднезаднем кірунку. Верхняя сценка зрошчаныя з асновай чэрапа. Ззаду глотка прымацоўваецца да глотачнага грудочку базілярнай часткі патылічнай косткі, па баках - да пірамідаў скроневых костак, затым да медыяльнай пласцінцы крылападобнага атожылка. На ўзроўні VI шыйнага пазванка глотка звужаецца і пераходзіць у стрававод.
Глотка з'яўляецца злучальным звяном паміж поласцю носа і рота, з аднаго боку, і страваводам і горлам - з другога. Поласці глоткі: верхняя - насавая, сярэдняя - ротавая, ніжняя - гартанная. Насавая частка (насаглотка) злучаецца з поласцю носа праз хааны, ротавая частка з поласцю рота злучаецца праз зяпу, гартанная частка праз уваход у гартань злучаецца з горлам.
Функцыі глоткі: прасоўванне харчовага камяка з рота ў стрававод, правядзенне паветра з носа (ці рота) у гартань. Такім чынам, у глотцы перакрыжоўваюцца дыхальныя і стрававальныя шляхі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.