Грамадскі транспарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадскі (камунальны) транспарт — пасажырскі транспарт, даступны і запатрабаваны да карыстання шырокімі слаямі насельніцтва. Паслугі грамадскага транспарту звычайна прадастаўляюцца за азначаную плату.
Агульнай прыкметай усіх відаў грамадскага транспарту з'яўляецца тое, што яго карыстальнікі перамяшчаюцца ў транспартных сродках, якія ім не належаць. Але ў катэгорыю грамадскага транспарту не пападаюць, напрыклад, школьныя і службовыя аўтобусы, унутраны транспарт буйных прадпрыемстваў і арганізацый, воінскія эшалоны і г. д., таму што яны не даступны шырокай публіцы і не запатрабаваны ёю. Ліфты і эскалатары ў будынках звычайна не адносяць да грамадскага транспарту.