From Wikipedia, the free encyclopedia
Гумар (ад лац. humor)— інтэлектуальная здольнасць падмячаць у з'явах іх камічныя бакі. Пачуццё гумару звязана з уменнем суб'екта выяўляць супярэчнасці ў навакольным свеце[1].
У шырокім сэнсе — усё, што можа выклікаць смех ці ўсмешку.
Слова гумар мае лацінскія карані. У антычнай медыцыне стан чалавека апісваўся суадносінамі чатырох вадкасцей — крыві, лімфы, жоўтай і чорнай жоўці — якія яны звалі «гумар» (гл.: гумаральны). Суадносіны і гармонія гэтых вадкасцей вызначалі здароўе і самаадчуванне чалавека.
Існуюць розныя формы гумару: іронія, аксюмаран ці гульня слоў, пародыя, сатыра, анекдот, жарт, каламбур і гэтак далей. Асаблівы від гумару ўяўляе сабой чорны гумар.
Нароўні з тэкставай формай, гумар можа быць таксама прадстаўлены ў графічным выглядзе — карыкатура, шарж і інш.
Пачуццё гумару — здольнасць суб'екта разумець гумар. Яно надае суб'екту ўпэўненасці ў сабе і аптымізм. У крайніх выпадках выклікае пачуццё перавагі і ўлады над аб'ектам зневажэння.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.