Гіберэліны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіберэліны — група фітагармонаў, што па хімічнай прыродзе з’яўляюцца дытэрпеноідамі. У раслін адказваюць за прарастанне насення, красаванне і падаўжэнне сцябла. Знойдзены не толькі ў раслін, а таксама ў бактэрый, грыбоў, папарацяў, зялёных і бурых водарасцяў. У вышэйшых раслін амаль цалкам прысутнічае ў маладых тканінах, здольных да фотасінтэзу. З’яўляецца антаганістам абсізавай кіслаты і цытакінінаў.