From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімн Індыі — Джанаганамана (бенг.: জন গণ মন}, «Душа народа») быў напісаны Рабіндранатам Тагорам. Джанаганамана ўпершыню была выкананая ў 1911 годзе, а ў 1950 годзе яна была афіцыйна прынята ў якасці дзяржаўнага гімна Індыі. Афіцыйнае выкананне гімна Індыі займае 52 секунды. Часам гімн выконваецца ў скарочаным варыянце, які складаецца толькі з першага і апошняга радкоў; выкананне гэтага скарочанага варыянту займае каля 20 секунд.
Душа народа | |
---|---|
জন গণ মন | |
ʤɑnə gɑɳə mɑnə | |
Аўтар слоў | Рабіндранат Тагор |
Кампазітар | Рабіндранат Тагор |
Краіна | Індыя |
Зацверджаны | 24 студзеня 1950 |
Разам з «Джанаганаманай» выкарыстоўваецца таксама верш «Вандзе Матар» (бенг.:বন্দে মাতরম্, «Кланяюся табе, Маці!»), напісаны бенгальскім пісьменнікам Банкімчандрай Чотападдхаем ў 1881 годзе і пакладзенае на музыку спачатку Джадунатхам Бхаттачар'яй, а потым Рабіндранатам Тагорам, які мае статус «нацыянальнай песні». За мяжой Індыю прадстаўляе «Джанаганамана», а ў самой Індыі «Джанаганамана» і «Вандзе Матар» лічацца раўнапраўнымі.
Джанаганамана | Вандзе Матарам | |
---|---|---|
Бенгальскае пісьмо | জনগণমন-অধিনায়ক জয় হে ভারতভাগ্যবিধাতা! | বন্দে মাতরম্ ৷ |
Дэванагары | जन गण मन अधिनायक। जय हे। | वन्दे मातरम्। |
Транслітарацыя | Jôno gôno mono odhinaeoko jôeô he Bharoto bhaggo bidhata! | bônde matorom |
Транскрыпцыя знакамі МФА | ʤɑnə gɑɳə mɑnə ədʱinɑ:jɑkə, ʤɑyə ɦe, | |
Слава табе, уладару дум усіх народаў,
Вяршыцелю лёсу Індыі,
Натхняльнаму сэрца Пенджаба, Сінда,
Гуджарата і Махараштры,
Краіны дравідаў, Арысы і Бенгаліі,
Тваё імя рэхам грыміць у гарах Віндх’я і ў Гімалаях,
Зліваецца яно з музыкай Ямуны і Ганга,
Падхапляюць яго хвалі Індыйскага акіяна,
Просячы твайго дабраславення і славячы цябе,
Слава табе, які накіроўвае на шчасце ўсе народы,
Вяршыцелю лёсу Індыі!
Слава, слава, слава!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.