From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гісторыя цацак» (англ.: Toy Story) — амерыканскі мультфільм, створаны студыяй «Pixar» сумесна з кампаніяй «Walt Disney Pictures». Гэта першы поўнаметражны фільм, змадэляваны на кампутары цалкам трохмерным, і першы мультыплікацыйны фільм, які намінаваўся на «Оскар» за «Найлепшы арыгінальны сцэнарый».
Гісторыя цацак | |
---|---|
Toy Story | |
Жанр | бадзі-муві[d], фэнтэзійны фільм, прыгодніцкі фільм[1] і кінакамедыя |
Рэжысёры | |
Прадзюсары | |
Аўтары сцэнарыя | |
Кампазітары | |
Краіна | |
Дыстрыбутар | Walt Disney Studios Motion Pictures[d] і Disney+[d] |
Працягласць | 81 хв. |
Прэм’ера | 1995 |
Бюджэт | 30 млн дол. |
Зборы | 373 554 033 дол. |
IMDb | ID 0114709 |
Наступны мультфільм | Гісторыя цацак 2 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галоўныя героі мультфільма — цацкі, якія жывуць у пакоі іх уладальніка, хлопчыка па імі Эндзі Дэвіс. Усе цацкі жывыя, хоць яны старанна тояць гэта ад свайго гаспадара і наогул ад людзей.
Эндзі на дзень нараджэння падарылі новую цацку — касманаўта База Лайтэра, які лічыць сябе сапраўдным касманаўтам. Вудзі, цацка-каўбой, прыраўнаваў новага сябра хлопчыка і выкінуў Лайтэра з акна.
Пазней, раскаяўшыся ў сваім учынку, Вудзі вырашыў паратаваць База, які трапіў у рукі суседа Эндзі, Сіда Філіпса, які вельмі любіў ламаць цацкі. Акрамя таго, Баз выпадкова даведаўся, што ён «усяго толькі цацка», і занудзіўся. Вудзі ўдаецца выцягнуць База з дэпрэсіі, разам яны ўцякаюць ад Сіда і варочаюцца да Эндзі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.