Дарога Р6
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дарога Р6 — рэспубліканская аўтамабільная дарога агульнага карыстання ў Беларусі, якая злучае Івацэвічы, Пінск і Столін, а таксама магістраль М1 з магістралью М10. Працягласць — 157 км. Праходзіць па тэрыторыі Івацэвіцкага, Пінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Аўтадарога | |
Івацэвічы - Пінск - Столін | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Статус | рэспубліканская |
Уладальнік | дзяржаўная |
Кіруецца | Белаўтадор |
Даўжыня | 157 км |
Пачатак | Івацэвічы |
Канец | Столін (157 км) |
Дарожнае пакрыццё | асфальт |
Р-6 з’яўляецца найважнейшым міжнародным транзітным і турыстычным шляхам, які сумесна з дарогамі Р42, Р44 (Гродзенская вобласць), і Р88 (Брэсцкая вобласць) злучае міжнародныя аўтадарожныя пункты пропуску «Прывалкі» (беларуска-літоўская мяжа) і «Верхні Церабяжоў» (беларуска-ўкраінская мяжа), а таксама сумесна з дарогай Р147 міждзяржаўны беларуска-ўкраінскі аўтадарожны пункт пропуску «Невель».
Ужо некалькі гадоў запар, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (Мінтранс Беларусі), сваімі пастановамі ўводзяць часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання, у т.л. і да дарогі Р-6, з даволі размытай ў фармуляванні і спрэчнай мэтай захавання дарог і дарожных збудаванняў, а таксама забеспячэння бяспекі руху. У 2016 г. Мінтранс Беларусі пастановай № 6 ад 5 сакавіка увёў абмежаванні ў вясновы (з 21 сакавіка да 22 красавіка) і летні (з 23 мая да 31 жніўня) перыяды. У вясновы перыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з абмежаваннем нагрузкі на вось 8 т. па дарозе Р-6 з 1,5 км—86 і 95—157,09. У летні перыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з максімальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось не больш за 6 т. з 11 гадзін 00 хвілін да 20 гадзін 00 хвілін уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэй за 25 °С[1].