Джардана Бруна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джардана Бру́на, сапр. імя Філіпа, мянушка Бруна Наланец (італ.: Giordano Bruno; 1548 г., Нола каля Неапаля — 17 лютага 1600, Рым) — італьянскі філосаф і паэт, прадстаўнік пантэізму. З’яўляючыся каталіцкім манахам, Джардана Бруна развіваў неаплатанізм у духу рэнесанснага натуралізму, спрабаваў даць у гэтым ключы філасофскую інтэрпрэтацыю вучэння Каперніка.
Джардана Бруна | |
---|---|
італ.: Giordano Bruno лац.: Iordanus Brunus Nolanus | |
Дата нараджэння | не раней за студзень 1548 і не пазней за люты 1548 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1600(1600-02-17)[1][2][…] (52 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, філосаф, паэт, пісьменнік, выкладчык універсітэта, астролаг, матэматык, ксёндз |
Навуковая сфера | філасофія і касмалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Jean Hennequin[d][6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бруна выказваў шэраг здагадак, якія апярэджвалі яго эпоху і былі абгрунтаваны толькі наступнымі астранамічнымі адкрыццямі: аб тым, што зоркі ёсць далёкія сонцы, пра існаванне невядомых у яго час планет у межах нашай Сонечнай сістэмы, пра тое, што ў Сусвеце існуе незлічоная колькасць целаў, якія падобны да нашага Сонца. Бруна не першы задумваўся пра множнасці светаў і бясконцасці Сусвету: да яго такія ідэі належалі антычным атамістам, эпікурэйцам і Мікалаю Кузанскаму.
Бруна быў асуджаны каталіцкай царквой як ератык і прысуджаны свецкімі судовымі ўладамі Рыма да смяротнага пакарання праз спаленне. У 1889 годзе, амаль праз тры стагоддзі, на месцы пакарання смерцю Джардана Бруна быў узведзены помнік у яго гонар.