Джорджа Мелоні (італ.: Giorgia Meloni; нар. 15 студзеня 1977, Рым, Італія) — італьянскі палітык, Прэм’ер-міністр Італіі з 2022 года.
Хуткія факты Джорджа Мелоні, Старшыня Савета міністраў Італіі ...
Закрыць
Лідар правай партыі «Браты Італіі», якая атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах у 2022 годзе. Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла афіцыйна даручыў Джорджы Мелоні сфармаваць кааліцыйны ўрад краіны. 22 кастрычніка Джорджа Мелоні і міністры яе ўрада былі прыведзены да прысягі. Упершыню ў гісторыі прэм’ерам краіны стала жанчына.