Джына Паліні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джына Паліні (італ.: Gino Pollini; 13 студзеня 1903, Раверэта, правінцыя Трэнта — 25 студзеня 1991, Мілан) — італьянскі архітэктар. Бацька піяніста Маўрыцыа Паліні.
Хуткія факты Джына Паліні, Род дзейнасці ...
Джына Паліні | |
---|---|
Род дзейнасці | архітэктар, дызайнер |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1903(1903-01-19)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1991(1991-01-25)[1] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Renata Melotti[d] |
Дзеці | Maurizio Pollini[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Скончыў Міланскі політэхнічны інстытут (1927), з 1929 года працаваў у сааўтарстве з Луіджы Фіджыні. Сярод спраектаваных імі сумесна будынкаў — будынак карпарацыі Алівеці ў Іўрэа (1955—1957), цэрквы «Мадонна для бедных» (Madonna dei Poveri) (1952—1956) і Святых Яна і Паўла (1966—1967) у Мілане, іншыя грамадскія будынкі ў розных гарадах Італіі.
У 1959—1969 гадах Паліні быў прафесарам архітэктуры ў Мілане, у 1969—1978 — у Палерма.
- Figini & Pollini, царква "Мадонна для бедных", Мілан (1952-1954). Фота Паола Монці, 1960
- Figini & Pollini, галоўны офіс карпарацыі Алівеці
- Figini & Pollini, галоўны офіс Алівеці ў Іўрэа. Чытальная зала. Фота Паола Монці, 1960