From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Кабарэбэ (фр.: James Kabarebe; нар. 1959) — руандыйскі ваенны і палітычны дзеяч.
Джэймс Кабарэбэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Marcel Gatsinzi[d] | ||||||
Пераемнік | Albert Murasira[d] | ||||||
Нараджэнне |
1959 |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Сайт | jameskabarebe.com | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяцінства правёў ва Угандзе ў статусе бежанца[1].
Падчас грамадзянскай вайны ў Руандзе змагаўся на баку РПФ. Быў ад’ютантам лідара паўстанцаў Поля Кагамэ.
З пачаткам Першай кангалезскай вайны далучыўся да групоўкі «Альянс дэмакратычных сіл за вызваленне Конга». Пасля перамогі апазіцыі ўзначаліў штаб Узброеных сіл ДР Конга[2][3]. Паралельна з’яўляўся настаўнікам Жазефа Кабілы, сына тагачаснага прэзідэнта ДРК Ларана Кабілы, які пасля забойства бацькі зойме яго пасаду[4].
Напярэдадні Другой кангалезскай Кабарэбэ звольнены з пасады начальніка штаба[5]. У дадзеным канфлікце быў адным з камандуючых руандыйскіх войск у ДРК. У прыватнасці, у жніўні 1998 года ўзначаліў аперацыю «Кітана» па ўварванню ў суседнюю краіну і падтрымцы ўзброенай апазіцыі[6]. У 2002 годзе ўзначаліў штаб арміі Руанды[7].
У 2006 годзе меркавана дапамагаў у арганізацыі дзяржперавароту ў Бурундзі[8].
У красавіку 2010 года стаў міністрам абароны Руанды[9]. Як кіраўнік ваеннага ведамства, паводле звестак ААН, Кабарэбэ падтрымліваў дзейнасць баевікоў у Паўночным Ківу[10]. Пакінуў пасаду ў 2018 годзе[9].
У верасні 2023 года прызначаны міністрам рэгіянальнага супрацоўніцтва[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.