Дзейнасць ПВК «Вагнер» у Афрыцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
З 2018 годаў сярод наймітаў у Афрыцы нарасцілі сваю прысутнасць супрацоўнікі расійскай ПВК «Вагнер»[1]. Першыя паведамленні аб іх дзейнасці датуюцца снежнем 2017 года, калі стала вядома, што вагнераўцы займаюцца падрыхтоўкай суданскіх вайскоўцаў[2]. Фарміраванне ў самыя кароткія тэрміны зарэкамендавала сябе самым надзейным партнёрам у сферы бяспекі для ўрадаў на кантыненце, выцесніўшы Францыю[3]. ПВК таксама аказала істотную канкурэнцыю беларускім ваенным спецыялістам[4].
Станам на лета 2023 года, паводле палітолага і афрыканіста Энгіна Озера, ключавымі сферамі ўплыву вагнераўцаў з’яўляліся Лівія, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Судан і Малі (акрамя таго, іх прысутнасць зафіксавана ў Мазамбіку[5] і Мадагаскары[6]). Гадавы даход кампаніі на кантыненце ацэніваецца ў 2,5 млрд долараў. Расійскія найміты не толькі займаліся пытаннямі бяспекі і ваеннай сферы, але і кантралявалі здабычу каштоўных рэсурсаў. У інтарэсах іх кіраўніка, бізнесмена Яўгена Прыгожына, у Афрыцы дзейнічае цэлая група паліттэхнолагаў, сацыёлагаў, кансультантаў. Яго фінансавую і тэхнічную падтрымку атрымлівалі шэраг мясцовых радыёстанцый, газет і інтэрнэт-сайтаў[7].
Найміты ПВК «Вагнер» былі прыцягнуты да барацьбы з ісламістамі (гл. Ісламісцкі мяцеж у Мазамбіку і Канфлікт у Магрыбе) і ўдзельнічалі ў грамадзянскіх войнах (Другая грамадзянская вайна ў Лівіі і Другая грамадзянская вайна ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы).
Вагнераўцы не толькі аказалі ўплыў на ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, але і самі апынуліся пад уплывам сваёй дзейнасці ў Афрыцы. Як лічыў расійскі палітолаг Кірыл Рогаў (руск.) (бел., мяцеж Яўгена Прыгожына ў чэрвені 2023 года падобны на афрыканскія мяцяжы, большасць якіх падпарадкавана выразнай логіцы і не накіравана на захоп улады. Як правіла, гаворка ідзе пра незадаволенасць салдат і малодшых афіцэраў сваім становішчам (зарплатай, умовамі службы, месцам у арміі або сістэме ўлады). Паўстанне вайскоўцаў у Афрыцы стала спосабам заявіць палітычнаму кіраўніцтву пра незадаволенасць, уступіць з ім у камунікацыю праз камандзіраў. Палітолаг Мэгі Дуаер адзначала прыроду такіх выступленняў — мяцежнікі імкнуцца пазбегнуць канфлікт і пазбягаюць у больш чым палове выпадкаў, хоць пагроза гвалту з’яўляецца неад’емнай часткай бунту. Такое параўнанне тлумачыць і раптоўнае заканчэнне паўстання вагнераўцаў у Расіі. Гісторыя ваенных бунтаў у Афрыцы магла аказаць уздзеянне на кіраўніка кампаніі Прыгожына, які пад іх уплывам арганізаваў уласны мяцеж[8][9].
Чэрвеньскі мяцеж Прыгожына згуляў на руку Беларусі, так як пасля вагнераўцы перабазаваліся на яе тэрыторыю. Як адзначыў ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін, улады выкарыстоўвалі расійскіх наймітаў для правядзення экспансіі ў Афрыцы. Так, па словах эксперта, Мінску патрэбна было забяспечыць захаванасць сваёй эканамічнай дзейнасці ў рэгіёне сіламі ПВК[10] (гл. Адносіны Беларусі з краінамі Афрыкі).