Дзень тэстыравальніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзень тэставальніка — прафесійны дзень тэставальнікаў, які адзначаецца 9 верасня.
Згодна з легендай, 9 верасня 1947 года[1][2] навукоўцы Гарвардскага ўніверсітэта, якія тэставалі вылічальную машыну Mark II Aiken Relay Calculator, знайшлі матыля, які захрас між кантактамі электрамеханічнага рэле, і Грэйс Хопер вымавіла слова «bug» (англ. «жук»), якое стала пазней тэрмінам, які абазначае камп’ютарную памылку. Вынятая насякомае было ўлеплена ў тэхнічны дзённік з суправаджальным надпісам: «First actual case of bug being found» (англ. «Першы выпадак у практыцы, калі быў выяўлены жучок»). Гэты пацешны факт паклаў пачатак выкарыстання слова «баг» у значэнні «памылка». У выніку працэс выяўлення і ліквідацыі прычын збою ў працы камп’ютара атрымаў назву debugging (дэбагінг, «адладка», даслоўна: пазбаўленне ад жукоў). А сама назва прафесіі паўстала ад англійскага слова test, ці выпрабаванне.