Дзераўная (Драгічынскі раён)
вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзераўна́я[1] (трансліт.: Dzieraŭnaja, руск.: Деревная) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Імянінскага сельсавета. Размешчана за 18 кіламетраў ад Антопаля, за 25 км ад Драгічына і за 30 км ад Бярозы.
Вёска
Дзераўная
| ||||||||||||||||||||||||||
У вёсцы працуе васьмігадовая школа, дзейнічае сельскі дом культуры з кіназалай і сельскай бібліятэкай, ёсць свая лаўка, пошта і лазня, са школай суседнічае медыцынскі пункт — Дзераўнянскі ФАП. За школай раскінуўся вясковы парк, абсаджаны ўжо шматгадовымі тапалінымі дрэвамі па яго ўскрайку і маладымі рабінамі з дубам узжоўж акрая. У цэнтры парка размешчана футбольнае поле і валейбольная пляцоўка. Таксама на тэрыторыі парка ляжыць кацельня, якая топіць школу і сельскі клуб у халодны перыяд года.
Раней вёска мела сваю царкву, якая стаяла на невялікім узгорку ў колішнім цэнтры вёскі, які звалі і яшчэ сёння завуць Цвынтаром. Але з прыходам савецкай улады яе расцягнулі бульдозерамі і спалілі. Пасля гэтага царкву ніхто не аднаўляў, а вяскоўцы едуць — хто канём, хто на машынах — у суседнія вёскі Дзеткавічы, Зёлава, Субаты на вялікія царкоўныя святы.