![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/East_europe_3-4cc.png/640px-East_europe_3-4cc.png&w=640&q=50)
Дняпроўскія балты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дняпроўскія балты — балтыйскія плямёны, якія насялялі басейн Дняпра паміж басейнамі Віслы і Волгі ў эпоху жалезнага веку (I тыс. да н.э. — I тыс. н.э.). Дняпроўскія балты сфарміраваліся на фіна-ўгорскім субстраце.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/East_europe_3-4cc.png/640px-East_europe_3-4cc.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/East_europe_5-6cc.png/640px-East_europe_5-6cc.png)
У летапісах захавалася імя толькі аднаго з плямёнаў дняпроўскіх балтаў — голядзі[1]. Яны былі носьбітамі такіх археалагічных культур як юхнаўская, калочынская, мошчынская і тушамлінска-банцараўская.
Паводле меркавання некаторых даследчыкаў, язычніцкая рэлігія дняпроўскіх балтаў уключала шанаванне слупоў з мядзведжымі галовамі[2], якое можа быць звязана з балта-славянскім культам Вялеса-Вяльняса[3].
З VI стагоддзя на іх тэрыторыю пачалі пранікаць славяне, якія пазней іх цалкам асімілявалі. У вярхоўі Дняпра гэты працэс быў завершаны прыкладна ў X стагоддзі. Паводле тэорый некаторых навукоўцаў, балты пад славянскім ціскам мігравалі на захад.
Пра прысутнасць балтаў у басейне Дняпра сведчаць шматлікія гідронімы і археалагічныя знаходкі.