Домскі сабор (Талін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
До́мскі сабо́р (эст.: Toomkirik), цалкам Сабо́р Свято́й Дзе́вы Мары́і ў Та́ліне (эст.: Tallinna Neitsi Maarja Piiskoplik Toomkirik) — лютэранскі кафедральны сабор, які знаходзіцца ў старым горадзе Таліна. Прысвечаны Святой Дзеве Марыі.
Хуткія факты Домскі сабор, Краіна ...
Славутасць | |
Домскі сабор | |
---|---|
Toomkirik | |
| |
59°26′13″ пн. ш. 24°44′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Талін |
Канфесія | лютэранства |
Епархія | Рэвельскае біскупства і Эстонская Евангелічная Лютэранская Царква |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Будаўніцтва | XIII стагоддзе — XIV стагоддзе |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
![]() |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Домскі сабор.
Домскі сабор — адзін з найстарэйшых храмаў Таліна. Сучасны выгляд набыў пасля некалькіх перабудоў. Вежа сабора пабудаваная ў барочным стылі, а капліцы-прыбудовы — у пазнейшых архітэктурных стылях. Усярэдзіне храму знаходзяцца пахаванні XIII—XVIII стагоддзяў, а таксама розныя дваранскія гербы і эпітафіі, прысвечаныя вядомым асобам XII—XX стагоддзяў.