Дочкі міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля
таварыства апостальскага жыцця / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Сёстрамі міласэрнасці — каталіцкай жаночай кангрэгацыяй, заснаванай у 1831 годзе ў Ірландыі.
Дочкі міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля (фр.: Filles de la charité de Saint Vincent de Paul, FdC) — каталіцкая жаночая кангрэгацыя, заснаваная Вінцэнтам дэ Полем і герцагіняй Луізай дэ Марыяк у 1633 годзе ва Францыі. Дачок міласэрнасці, разам з мужчынскай кангрэгацыяй лазарыстаў часта называюць вінцэнтыянамі. Таксама вядомы як шэрыя сёстры ад колеру сваіх убораў і як шарыткі ад фр.: charité — міласэрнасць.
У Рэчы Паспалітай дочкі міласэрнасці вядомы як сёстры міласэрнасці. Магчыма рэгіянальная трансфармацыя наймення адбылася праз пэўную нязграбнасць традыцыйнага звароту да манашак «сястра дачка міласэрнасці», «siostro córko miłoserdzia».