Дывізіён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дывізіён (ад фр.: division дзяленне, аддзяленне) — асноўнае агнявое і тактычнае падраздзяленне ў артылерыі і ракетных (зянітна-ракетных) войсках. Уваходзіць у склад часці (злучэння), можа быць асобным.
Звычайна дывізіён з падраздзяленняў кіравання і забеспячэння і некалькіх батарэяў.