Дыліжан
горад у Арменіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыліжа́н (арм.: Դիլիջան) — горад у Арменіі, у марзе Тавуш, горнакліматычны і бальнеалагічны курорт (руск.) (бел.. Знаходзіцца на рацэ Агстэў (руск.) (бел. (правы прыток Куры). Горад вылучаецца традыцыйнай армянскай архітэктурай. Гораду прысвоены статус нацыянальнага парка.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Аточаны амаль з усіх бакоў тэрыторыяй Дыліжанскага запаведніка — аднаго з найбагацейшых на Паўднёвым Каўказе. У Дыліжане жылі і жывуць многія вядомыя армянскія мастакі, кампазітары, навукоўцы і рэжысёры. Сёння горад лічыцца адным з самых інтэлектуальных гарадоў Арменіі. Асаблівым гонарам горада лічацца музычная школа, многія з выпускнікоў якой робяцца студэнтамі Ерэванскай кансерваторыі, і музычнае вучылішча. У межах горада і ў акрузе шмат дамоў адпачынку, такія як Дом кампазітараў, Дом музыкантаў, Дом кінематаграфістаў і т.п.