Дэвальвацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з дэнамінацыяй.
Дэвальва́цыя — зніжэнне залатога зместу грашовай адзінкі ва ўмовах залатога стандарту. У сучасных умовах тэрмін ужываецца для сітуацый значнага зніжэння курсу нацыянальнай валюты адносна цвёрдых валют (звычайна, долару ЗША, еўра, SDR). Дэвальвацыя разглядаецца як інструмент цэнтральных банкаў у кіраванні нацыянальнай валютай, супрацьлеглы рэвальвацыі.
Ва ўмовах вагання валютнага курсу не адбываецца прамога афіцыйнага прызначэння каштоўнасці нацыянальнай валюты. Цэнтральны банк можа хіба ўскоснымі метадамі (валютнымі інтэрвенцыямі) змяняць курс. У гэтых умовах дэвальвацыя будзе не вынікам прыняцця афіцыйнага дакументу, а вынікам змянення каштоўнасці валюты пад уздзеяннем рыначных механізмаў.