![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3f/Flag_of_the_European_Coal_and_Steel_Community_6_Star_Version.svg/langbe-640px-Flag_of_the_European_Coal_and_Steel_Community_6_Star_Version.svg.png&w=640&q=50)
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі, скарочана ЕАВС — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвала каменнавугальную, жалезарудную і металургічную прамысловасці Францыі, ФРГ, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга і заклала аснову далейшай эканамічнай інтэграцыі ў Еўропе[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3f/Flag_of_the_European_Coal_and_Steel_Community_6_Star_Version.svg/640px-Flag_of_the_European_Coal_and_Steel_Community_6_Star_Version.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/European_Coal_and_Steel_Community_Map_1952.svg/220px-European_Coal_and_Steel_Community_Map_1952.svg.png)
Ідэя стварэння ЕАВС упершыню прапанавана 9 мая 1950 года Раберам Шуманам, міністрам замежных спраў Францыі, як мера стрымання магчымых войнаў паміж Германіяй і Францыяй. Ён заявіў, што гэты крок «стане гарантыяй таго, што якая-небудзь вайна паміж Францыяй і Германіяй не толькі неймаверная, але і немагчымая з матэрыяльных меркаванняў».[2] Для дасягнення мэты Парыжскім дагаворам заснавана першая еўрапейская наднацыянальная арганізацыя, у якую ўвайшлі не толькі Францыя і ФРГ, але таксама Італія і краіны Бенілюкса: Бельгія, Люксембург і Нідэрланды. У рамках дагавора паміж краінамі ствараўся агульны рынак вугалю і сталі. ЕАВС кіраваўся Вышэйшым кіруючым органам, які кантраляваўся Саветам міністраў, Асамблеяй і незалежным Судом.
Аб’яднанне спыніла існаванне 23 чэрвеня 2002 года ў сувязі з заканчэннем тэрміна дзеяння дагавора.