Жалудоцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жалудо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Жалудок.
Жалудоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Жалудок |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 26 лютага 2013 |
Дата скасавання | 20 лістапада 1973 |
Насельніцтва (2009) | 1 577 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Фарны Канец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Жалудок[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года да сельсавета далучана частка скасаванага Доўгаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Сяло, Дубялі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло і Саваўшчына)[2]. 20 лістапада 1973 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Жалудоцкаму пассавету (вёскі Баяры Жалудоцкія, Вялікае Сяло, Дубялі, Зара Камунізму, Зенюкі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло, Саваўшчына, Скерсі і Фарны Канец) і Мажэйкаўскага сельсавета (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)[3].
26 лютага 2013 года Жалудоцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[4].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты без Жалудка) — 1577 чалавек[5], з іх 55,4 % — палякі, 40,8 % — беларусы, 3,2 % — рускія[6].