Жыве Беларусь!
беларускі патрыятычны лозунг / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жыве Беларусь! — патрыятычны заклік-дэвіз, скіраваны на абуджэнне нацыянальна-грамадзянскіх пачуццяў, кансалідацыю народу Беларусі ў абарону свабоды, незалежнасці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры[1]. Шырокае ўжыванне гэтага выразу-фразеалагізму ў розныя часы стала магчымым дзякуючы яго зместу — зычанню росквіту сваёй зямлі, сваёй дзяржаве[2]. Разглядаецца як нацыянальны дэвіз[3] — адзін з беларускіх нацыянальных сімвалаў разам з гербам Пагоняй і бела-чырвона-белым сцягам[4] — у якім у максімальна лапідарным (сціслым) выглядзе фармулюецца беларуская нацыянальная ідэя[5][6].