ЗША ў Першай сусветнай вайне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Злучаныя Штаты Амерыкі ўступілі ў Першую сусветную вайну 6 красавіка 1917 года. Да гэтага яны захоўвалі нейтралітэт. Амерыканскія войскі ваявалі з кастрычніка 1917 года на Заходнім фронце і з ліпеня 1918 года на Італьянскім фронце. За час вайны ў армію было прызвана больш за 4 млн чалавек. ЗША страцілі ў Першай сусветнай вайне 117 465 чалавек.