![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/Massacreoftheinnocents.jpg/640px-Massacreoftheinnocents.jpg&w=640&q=50)
Забойства немаўлят
From Wikipedia, the free encyclopedia
Забойства немаўлят — біблейскае апавяданне аб дзетазабойстве, якое ўчыніў прызначаны рымлянамі Іўдзейскі цар Ірад Вялікі. Паводле Евангелля ад Матфея, Ірад загадаў пакараць смерцю ўсіх дзяцей-хлопчыкаў малодшага ўзросту ў ваколіцах Віфлеема, каб пазбегнуць страты свайго трона ад нованароджанага Цара Іўдзейскага, чыё нараджэнне было абвешчана яму вешчунамі, такім чынам выканалася прароцтва Старога Запавету:
![]() |
Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: «Голас у Раме чуцен, плач, і галашэнне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца; бо іх няма». | ![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/Massacreoftheinnocents.jpg/640px-Massacreoftheinnocents.jpg)
У пераносным значэнні фраза азначае празмерную жорсткасць у адносінах да безабаронных.