Завайцянскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Завайця́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Завайць.
Завайцянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Нараўлянскі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Завайць |
Дата ўтварэння | 26 красавіка 1962 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 278 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
26 красавіка 1962 года цэнтр Нараўлянскага сельсавета Гомельскай вобласці БССР перанесены ў вёску Заваць, сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Ельскага раёна. У ліпені 1967 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Нараўлянскага пассавета перададзены 2 населеныя пункты (Ласка і Фізінкі)[2]. 1 снежня 2009 года скасаваны, аграгарадок Завайць і вёска Калінічы перададзены ў склад новаўтворанага Нараўлянскага сельсавета[3]. 21 верасня 2010 года скасаваны вёскі Раманаўка, Смалегаў і Смалегаўская Рудня, якія знаходзіліся на ўліку на тэрыторыі сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты: Завайць, Калінічы, Смалегаў) складала 278 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,1 % — немцы[6].