Заграбскі трамвай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заграбскі трамвай (харв.: Zagrebački tramvaj) — трамвайная сістэма Заграба.
Хуткія факты Заграбскі трамвай, Трамвайная сістэма ...
Заграбскі трамвай | |
---|---|
Трамвайная сістэма | |
Краіна | Харватыя |
Горад | Заграб |
Тып сістэмы | пасажырская |
Дата адкрыцця |
1891 (конка) 1910 (электрычныя трамваі) |
Колькасць маршрутаў | 19 |
Колькасць трамвайных паркаў | 2 |
Колькасць вагонаў | 187 |
Мадэлі эксплуатаваных трамваяў | ТМК 2200, ТМК 2100, Tatra T4YU, Tatra KT4YU |
Шырыня каляіны | 1000 мм |
Тып сілкавання | электрычны ад паветранага кантактнага провада |
Напружанне кантактнай сеткі | 600 В |
Кампанія-перавозчык | «ZET» |
Сайт кампаніі | www.zet.hr |
Заграбскі трамвай на Вікісховішчы |
Закрыць
Агульная працягласць ліній — 116 км рэек метровай каляіны. У дзённы час працуюць маршруты ад 1 да 17 (акрамя 10 і 16 — іх не існуе), у начны час працуюць ад 31 да 34. Сярэдні інтэрвал руху ў дзённы час складае 5-10 хвілін, амаль праз кожны прыпынак праходзіць як мінімум 2 маршруты. У начны час трамваі рухаюцца дакладна па раскладзе, сярэдні інтэрвал складае 40 хвілін. Дзённыя маршруты таксама маюць расклад, але звычайна ён не выконваецца з-за пробак у «гадзіны пік».