Заказнік — прыродаахоўны аб’ект, абвешчаны ў мэтах захавання і аднаўлення (узнаўлення) каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў[1]. У адрозненне ад запаведнікаў можа быць сталым або часовым; у заказніках магчыма частковае ўзяцце пад ахову жывёл, раслін і іншых прыродных рэсурсаў.

Класіфікацыя

У залежнасці ад характару, мэты арганізацыі і неабходнасці рэжыму аховы заказніка падпадзяляюць на:

  • ландшафтныя,
  • лясныя,
  • батанічныя,
  • біялагічныя,
  • заалагічныя,
  • арніталагічныя,
  • энтамалагічныя,
  • іхтыялагічныя,
  • гідралагічныя,
  • геалагічныя,
  • палеанталагічныя,
  • карстава-спелеалагічныя.

Дзейнасць на тэрыторыі заказнікаў

На тэрыторыі заказнікаў абмежаваная або забароненая дзейнасць, якая супярэчыць мэтам і задачам, прадугледжаных палажэннем пра іх. Гаспадарчая, навуковая і іншая дзейнасць, якая не супярэчыць мэтам і задачам заказнікаў, праводзяць з захаваннем агульных патрабаванняў да аховы навакольнага прыроднага асяроддзя.

Уладальнікі або карыстальнікі зямельных участкаў, водных і іншых прыродных аб’ектаў, абвешчаных заказнікамі, абавязваюцца забяспечыць рэжым іх аховы і захавання.

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.