From Wikipedia, the free encyclopedia
«Залаты век» у беларускай гісторыі — метафарычны тэрмін, які датычыць пэўнага паслаблення і, нават, частковага і часовага адступлення (1500-1570-я, асабліва 3-я чвэрць XVI ст.) польскай і каталіцкай культурна-рэлігійнай экспансіі, якая ажыццяўлялася на працягу канца XIV — XVII ст. на беларускіх і ўкраінскіх (тады — усходнеславянскіх і праваслаўных) землях ВКЛ. У практыцы, якая прыжылася ў XX ст., тэрмінам часам карыстаюцца ў дачыненні да ўсяго XVI ст., што не цалкам правільна.
Аўтарства тэрміну належыць, як мяркуецца, тагачаснаму пісьменніку і публіцысту Фёдару Еўлашоўскаму. У прапагандысцкай літаратуры савецкіх часоў аўтарства тэрміну часам няслушна прыпісвалі «беларускім буржуазным нацыяналістам», асабліва В. Ластоўскаму.
З канца XX ст. у беларускай гістарыяграфіі тэрмін часта ўжываецца пашырана, з агульнай прывязкай да перыяду XV—XVI ст.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.