Зарац-Карэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зарац-Карэр (арм.: Զորաց Քարեր — камяні ваяроў, каменнае войска) ці Караундж[1] (арм.: Քարահունջ — спяваючыя камяні) — старажытны мегалітычны комплекс, размешчаны на горным плато на вышыні 1770 метраў над узроўнем мора, у Сюнікскай вобласці Арменіі, у трох км на поўнач ад горада Сісіян. Комплекс складаецца са мноства вялікіх стаялых камянёў, частка з якіх мае круглыя адтуліны ў сваёй верхняй частцы. Гісторыка-культурны запаведнік (з 2009)[2].
Хуткія факты Зарац-Карэр, Краіна ...
Мегалітычны комплекс | |
Зарац-Карэр | |
---|---|
арм.: Զորաց Քարեր | |
| |
39°33′03″ пн. ш. 46°01′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Арменія |
Месцазнаходжанне | Сісіян |
Сайт | carahunge.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць