![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/RegionsHungary.png/640px-RegionsHungary.png&w=640&q=50)
Заходне-Задунайскі край
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходне-Задунайскі край (венг.: Nyugat-Dunántúl) — статыстычны (NUTS 2) рэгіён Венгрыі, які ўключае медзье Дзьёр-Мошан-Шопран, Ваш, Зала. Мяжуе з Аўстрыяй, Славакіяй, Славеніяй і Харватыяй, таму лічыцца «варотамі на Захад».[1]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/RegionsHungary.png/640px-RegionsHungary.png)
Плошча рэгіёна складае 11 209 км². (шосты па плошчы рэгіён Венгрыі).[2] Насельніцтва — 994 698 чалавек (даныя 2011 года).[3] Узровень беспрацоўя ў 2001 годзе складаў 4,1 %.[2]
Рэгіён мае кваліфікаваную рабочую сілу.[1] Найбольш развітыя галіны: машынабудаванне, лёгкая прамысловасць і харчовая прамысловасць.[1] Медзье Дзьёр-Мошан-Шопран лічыцца адным з самых прывабных для інвеставання.[1]